ЗАДАЧЫ ДЗЕЙНАСЦІ НА 2023/2024 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД
1. Удасканальваць дзейнасць па выхаванні асноў культуры ў галіне аховы навакольнага асяроддзя і прыродакарыстання ў выхаванцаў у розных відах дзейнасці з дапамогай іх інтэграцыі.
2. Актывізаваць дзейнасць па фарміраванні асноў грамадзянска-патрыятычнай культуры выхаванцаў у спецыяльна арганізаванай і нерэгламентаванай дзейнасці праз выкарыстанне разнастайных метадаў і прыёмаў.
ПРАДМЕТ, МЭТЫ І ЗАДАЧЫ, ФУНКЦЫІ ДЗЕЙНАСЦІ ЎСТАНОВЫ
Прадметам дзейнасці ўстановы дашкольнай адукацыі з'яўляецца выхаванне дзяцей ранняга і дашкольнага ўзросту.
Асноўнымі мэтамі дзейнасці ўстановы з'яўляюцца забеспячэнне рознабаковага развіцця асобы дзіцяці ранняга і дашкольнага ўзросту ў адпаведнасці з яго ўзроставымі і індывідуальнымі магчымасцямі, здольнасцямі і патрэбамі, фарміраванне ў яго маральных нормаў, садзейнічанне набыцці ім сацыяльнага вопыту.
Асноўнымі задачамі ўстановы з'яўляюцца:
ахова жыцця і ўмацаванне фізічнага і псіхічнага здароўя выхаванцаў;
далучэнне выхаванцаў да агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцяў;
выяўленне і развіццё індывідуальных схільнасцей і інтэлектуальна-творчага патэнцыялу выхаванцаў;
забеспячэнне пераемнасці дашкольнай і першай ступені агульнай сярэдняй адукацыі;
фарміраванне культуры сямейных адносін, каштоўнасных адносін да сям'і;
стварэнне спецыяльных умоў для атрымання адукацыі выхаванцамі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і аказанне ім карэкцыйна-педагагічнай дапамогі;
ахова здароўя выхаванцаў, фарміраванне асноў здаровага ладу жыцця.
Установа ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь ажыццяўляе наступныя функцыі:
стварэнне ўмоў для выхавання, навучання і развіцця дзяцей ранняга і дашкольнага ўзросту, іх сацыялізацыі;
стварэнне ўмоў для фарміравання асноў патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці, далучэнне да агульначалавечых каштоўнасцей;
Стварэнне бяспечных умоў пры арганізацыі адукацыйнага працэсу;
ахову здароўя выхаванцаў, абарону іх правоў;
стварэнне ўмоў для паўнавартаснага фізічнага развіцця выхаванцаў на аснове прывіцця здаровага ладу жыцця;
забеспячэнне сацыяльна-педагагічнай падтрымкі выхаванцаў і аказанне ім псіхалагічнай дапамогі;
забеспячэнне магчымасці своечасовага і паўнавартаснага пераходу на наступную прыступку адукацыі;
стварэнне ўмоў для павышэння кваліфікацыі і праявы творчай ініцыятывы педагагічных работнікаў;
стварэнне ўмоў для Забеспячэнне якасці прадастаўляемых паслуг, уключаючы на платнай аснове.